Напярэдадні прафесійнага свята віншаванні прымалі аграрыі

Штогод у трэцюю нядзелю лістапада ў Беларусі адзначаецца прафесійнае свята - Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Напярэдадні свята віншаванні прымалі механізатары, хлебаробы, жывёлаводы, аграномы філіяла сельскагаспадарчай вытворчасці “Газавік-Сіпакова“, якія сваёй цяжкай працай і стараннасцю ўносяць пасільную лепту ў забеспячэнне харчовай бяспекі не толькі раёна, але і ўсёй краіны ў цэлым.
Back to Top