Беларуская міліцыя рыхтуецца адзначыць 101-ую гадавіну ўтварэння ()
Прафесійнае свята праваахоўнікі будуць святкаваць у нядзелю, 4 сакавіка. Напярэдадні ўрачыстасці прайшлі ў Віцебску. Пачаліся яны па традыцыі з ускладання вянкоў і кветак да помніка супрацоўнікам органаў унутраных спраў, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку. 2017-ы для праваахоўнікаў вобласці выдаўся плённым: Наваполацкі гарадскі аддзел унутраных спраў і міліцыя грамадскай бяспекі Віцебшчыны прызнаныя лепшымі ў Беларусі сярод аналагічных падраздзяленняў. Акрамя таго, 7-ы год запар участковыя інспектары Прыдзвіння становяцца першымі ў рэспубліцы. Лепшыя праваахоўнікі да прафесійнага свята атрымалі падзякі, узнагароды і чарговыя званні.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018