Праект мастакоў з Беларусі, Расіі і Украіны «Тры Сафіі» ()
Мастацкі праект «Тры Сафіі» прэзентавалі на Дні пісьменства ў Полацку. Праект арганізаваны Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД. Творчы праект «Тры Сафіі» аб’яднаў маладых мастакоў з Беларусі, Расіі і Украіны. На працягу трох тыдняў жывапісцы ў час сумесных пленэраў захавалі на сваіх палотнах выдатныя помнікі хрысціянскай культуры, унесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Сафійскія саборы ў Вялікім Ноўгарадзе і Кіеве, а таксама Полацкую Сафію, якая прэтэндуе на ўнясенне ў гэты ганаровы спіс.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017