Барыс Лалыка Партрэт горада / Борис Лалыко. Портрет города | ВЦСМ

Прамова Барыса Лалыкі да выставы “Партрэт горада-2020“. Праект «Партрэт горада» скіраваны на знаёмства віцяблян і гасцей горада з сучасным мастацкім жыццём Віцебска і арыентаваны на дэманстрацыю работ, прысвечаных гораду. Сёлета ён адбудзецца ў дзясяты раз. Традыцыйна яго арганізатарамі выступілі Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва сумесна з Віцебскай абласной арганізацыяй Беларускага саюза мастакоў. Гэтым разам “Партрэт горада” – гэта 45 работ 20 мастакоў, якія адлюстроўваюць усе асаблівасці віцебскага мастацтва, разнастайнасць сучасных і класічных інтэрпрэтацый жанраў выяўленчага мастацтва. Варта адзначыць, што “Партрэт горада” – гэта не проста віцебскія гарадскія пейзажы, гэта, незалежна ад абранага стылю і жанру, у першую чаргу, самі мастакі і іх творчасць, што і ёсць твар горада, яго партрэт.
Back to Top