Агульнае свята дзвюх краін ()

Беларусь і Расія адзначаюць Дзень яднання народаў. Дамоўленасць аб супрацоўніцтве падпісалі Лёзненскі і Дзямідаўскі раён Смаленскай вобласці. Гэта стала галоўнай падзеяй падчас візіту расійскіх гасцей на Лёзненшчыну. У прыгранічны раён прыехалі суседзі і сябры з Руднянскага, Ельнінскага, Веліжскага рэгіёнаў Смаленшчыны. А ў Віцебску ладзіўся «Адкрыты дыялог», прысвечаны «Моладзеваму расійска-беларускаму супрацоўніцтву». Каля 40 чалавек – актывісты БРСМ і студэнты Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта — прынялі ўдзел у дыскусіі і абмеркавалі пытанні развіцця супрацоўніцтва і перспектывы сумесных праектаў. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top