КАЛЯДЫ У МІХАНАВІЧАХ . Дом фальклору. Гэй, Каляда!!!

Мне хацелася проста павiншаваць усiх з Калядамi, светлым святам найстаражытным славянскiм, нейкiм дзiуным чынам захаваушымся да нашых дзён, няхай вучоныя людзi мяркуюць аб этнагенезе, марфалогii, семантыке i усялякай рознай яшчэ тэрмiналогii, а мы проста зазiрнём у вакенца Спрадвечнага, яшчэ i яшчэ раз запытаем сябе самiх аб агульным Лёсе, агульнай Мары, агульным Шляху усiх, хто далучае сябе да Cлавянскага нашага Свету бачыць самы гэты Свет нейкiм асобным, не так, як хто iншы, чынам, бачыць яго вастрэй, глыбей, чуллiвей, пяшчотней, бачыць яго Самым Нутром Славянскай Касмiчнай Душы, Самым Сэрцам... зазiрнуць у люстэрка Вечнасцi i здрыгануцца ад адчування неверагоднай сваёй даунiны, калi Сонца было яшчэ маладое... Цяпла, Святла, Разумення, Павагi, Моцы i усяго таго, што Вам дапаможа на гэтым шляху - самапасцiжэння сваёй САПРАУДНАЙ УНУТРАНАЙ IСТОТЫ. Гэй, Каляда!!!! Са Святамi!!!
Back to Top