🔔Кожную суботу гатуем смачную беларускую страву.
Для беларусаў бліны заўсёды былі традыцыйнай стравай, але есці іх смачней з чымсьці. Таму нашыя продкі прыдумалі розныя дадаткі - топінгі. Бліны елі са смажаным яйкам, шкваркамі і цыбуляй, са смятанай, але найбольш смачна – з мачанкай.
Беларуская мачанка, як італьянская піца, у яе можна дадаваць усё, што вам падабаецца, або што засталося ў лядоўні. Страва, што аб’ядноўвала і збірала за сталом усіх членаў сям’і.
Гатуем на 4 порцыі:
📌Для мачанкі:
1 вялікая цыбуліна
грыбы (любыя) - прыкладна 200 г
каўбаса ці сала - прыкладна 200-300 г
часнык - 1 зубчык
вяршкі - 1 кубак
соль, перац
📌Для цеста:
малако – 300 мл
мука – 3 ст. лыжкі
яйка – 1 шт
#ГатуемзБудзьма #мачанка #беларускаякухня
6 views
421
94
1 year ago 00:21:12 1
Настрой дня :дзе бліны, там і мы
1 year ago 00:01:44 21
Масленіцу святкавалі, вясну сустракалі!
1 year ago 00:02:46 3
ВИА “Песняры“ - “Коляда“ (1984)
2 years ago 01:09:59 1
Аўтэнтычная музыка Беларусі. Каляды / Authentic music from Belarus. Kaliady.