Юры Казлоў - зварот

Футбаліст «Слуцка» Юрый Казлоў у сваім інстаграме звярнуўся да беларускіх праваахоўнікаў «Хацелася б звярнуцца да нашых праваахоўных органаў: да МУС, арміі і іншых падраздзяленняў. Хлопцы, вы што робіце? Вы збіваеце ні ў чым не вінаватых людзей, якія выйшлі адстойваць сваё слова, свабоду слова, свае правы. Вы збіваеце студэнтаў, дзяцей, нашых цудоўных жанчын і дзяўчат. Спыніцеся! Што вы робіце? Як вам спіцца пасля гэтага? Як вы глядзіце ў вочы сваім матулям, жонкам, сваім дзецям? Чаму вы іх навучыце? Калі ласка, спыніце гвалт!» — сказаў Казлоў.
Back to Top