Апазіцыя рыхтуецца да выбараў: ці будзе адзіны кандыдат? Гаворым у 15:05

Дакладная дата будучых прэзідэнцкіх выбараў яшчэ не вядомая, але апазіцыя ўжо пачынае да іх рыхтавацца. Адны палітыкі заяўляюць пра свой “індывідуальны” ўдзел у выбарчай кампаніі, другія плануюць праймерыз. Напрыклад правацэнтрысцкая кааліцыя, што аб’ядноўвае Рух “За свабоду”, Аб’яднаную грамадзянскую партыю і аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”. Ці гатовыя палітыкі забыцца на ўласныя амбіцыі дзеля агульнай справы? Ці не пасвараць праймерыз кааліцыю? Адкажуць лідар Руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч і старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў.
Back to Top