Макс Шчур “Дзевяностыя ўгодкі”. Чытае Крысціна Шыянок.

Беларусы Чэхіі з BLRČR працягваюць сваю эстафету чытання ВЕРШАЎ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ Верш “Дзевяностыя ўгодкі” напісаў Макс Шчур у 2008 годзе ў ноч пасля святкавання беларусамі Прагі чарговай даты 25-га сакавіка. Ён быў надрукаваны ў літаратурным альманаху беларускіх пісьменнікаў замежжа “БЕЛАРУС”, прысвечаным 90-м угодкам БНР. Чытае пражская беларуска Крысціна Шыянок. #БНР100 - усё толькі пачынаецца!
Back to Top