«Няма ніводнай хартыі ААН, якую б Лукашэнка не парушыў». Зварот Святланы Ціханоўскай да ААН
Зараз беларуская лідарка знаходзіцца ў Нью-Ёрку, дзе праходзіць Генасамблея ААН. Яна звярнулася да прадстаўнікоў ААН ад імя беларусаў:
«Беларуская дзяржава больш не выконвае сваіх абавязкаў перад грамадзянамі. Яна ўжо пазбавіла людзей права звяртацца ў суды ААН, якія заўжды былі апошняй і адзінай інстанцыяй у пошуках справядлівасці. Асноўныя прынцыпы ААН у галіне правоў чалавека ў Беларусі сістэматычна парушаюцца. Мабыць, няма ніводнай хартыі ААН, якая не была б парушаная рэжымам Лукашэнкі. Ён не прадстаўляе беларускі народ і павінен быць выключаны з форумаў ААН.
Я прашу Арганізацыю Аб’яднаных Нацый захаваць Беларусь у ліку прыярытэтаў і выкарыстоўваць усе наяўныя сродкі, каб дамагчыся вызвалення палітычных зняволеных. Я заклікаю суды ААН пачаць разбіральніцтвы супраць рэжыму ў Мінску. Таксама заклікаю Раду Бяспекі ААН уключыць у парадак дня Беларусь, каб абмеркаваць пытанне аб размяшчэнні ядзернай зброі і прамой пагрозе нашай незалежнасці.
Беларусь мае патрэбу ў вашай неадкладнай увазе і дзеянні. Гэта лёсавызначальны момант у гісторыі, і я прашу сусветную супольнасць падтрымаць нас у барацьбе за само існаванне нашай краіны і народа».
1 view
386
114
10 months ago 00:07:32 1
Кліманцоўская прыгажуня верш легенда
1 year ago 00:04:09 1
«Няма ніводнай хартыі ААН, якую б Лукашэнка не парушыў». Зварот Святланы Ціханоўскай да ААН
2 years ago 00:36:35 1
Наш Андэграўнд: імправізацыйны death-jazz ад Masque Noir | Импровизационный death-jazz Masque Noir