Раніцай сонца малюе ў небе:
Промнямі крэсліць ў аблоках узоры,
Вецер-гарэза прачнуўся, смяецца,
Весела гасіць пабліклыя зоры.
Недзе жалейка гукне пастухова,
Чуеш, у лесе прачнуліся птушкі?
Гучна ляціць дальні клёкат бусловы,
Звіняць ручаём у лузе сінія стужкі.
Спявай, зямля,
А птушкі падхопяць!
Пяе рака –
Чароўны спеў выводзіць.
Шэпча аер нам пяшчотныя словы,
Слухаем песні зямлі нашай роднай,
Нашай роднай.
З неба ліецца званок жаўруковы –
Песні за гэту няма лепш ніводнай,
Лепш нiводнай.
Спявай, зямля,
А