Першы загінулы падчас пратэстаў у Менску

Пра тое, што Аляксандар Трайкоўскі загінуў, жонка даведалася ад журналістаў увечары 12 жніўня. 13 жніўня пасьля званка журналістаў яна зьвярнулася ў Сьледчы камітэт, ёй сказалі, што Аляксандар лічыцца неапазнаным. Паводле афіцыйнай вэрсіі, у яго ў руках узарвалася выбуховая прылада. Сваякі ў гэта ня вераць. Па словах жонкі, 10 жніўня каля 20:00 яны вярнуліся з дачкой з прагулкі.
Back to Top