Ніл Гілевіч пра Яўгенію Янішчыц (1993)

Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч дзеліцца сваімі ўспамінамі пра таленавітую беларускую паэтэсу Яўгенію Янішчыц. Некалі ён назваў яе “палескай ластаўкай” і такая характарыстыка прыжылася. Праз пяць гадоў пасля яе смерці ён распавёў пра творчасць і талент паэтэсы. Яўгенія Янішчыц – адзін з самых яркіх і выдатных талентаў у нашай нацыянальнай паэзіі. Таленавітая прыгажуня скарыла чытачоў і крытыкаў ці не адразу ж пасля першай кнігі “Снежныя грамніцы”. Яўгеніі было на той час 22 гады. Яна мела непараўнальны, незабыўны паэтычны голас. Яна зрабіла кар’еру ў Саюзе пісьменнікаў. І ў той жа час асабістае жыццё паэткі складвалася не вельмі ўдала… Яўгенія Янішчыц – (20 лістапада 1948, – 25 лістапада 1988) – беларуская паэтэса, перакладчыца. Нарадзілася ў вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці у сялянскай сям’і, бацька – бондар, цясляр, маці – працаўніца калгаса. Сям’я жыла спачатку ў вёсцы Рудка, потым пабудавалі новы дом у вёсцы Велясніца. Першы муж маці Марыі Андрэеўны, Ёзас Янішчы
Back to Top