Летні турнір Прэм’ер-лігі 5х5, 10 тур
Чыжоўка-арэна (вул.Ташкенцкая, 19)
2017/08/25, пятніца, а 20:25
Red Bisons - Прагрэс - 4:3 (першы тайм - 3:0)
Матчы высокага ўзроўня і яшчэ больш высокага накала. Першы тайм даўся нам, на дзіва, лёгка, ужо да перапынку перамагалі ажно 3:0, нечакана ўпэўнена трымаючы ў руках кантроль над гульнёй. Але ў другім тайме была сапраўдная зарубак. Супернік вельмі дадаў у жаданні і ціску на нашую браму, праявіўшы свой клас і добрую камандную гульню, але трэба адзначыць, што і Бізоны нешта могуць у міні-футболе. Было надта няпроста, бясконцую колькасць сэйваў зрабіў №74 Цімафей Казакоў, які стаў сапраўдным анёлам-выратавальнікам каманды ў гэты вечар.
Увесь гэты ціск ад Прагрэса быў вытрыманы і здабытая такая прыемная і такая цяжкая перамога. Такім перамогам сапраўды можна і трэба радавацца!
З перамогай, Бізоны!