Ватуціна дыхай - барысаўцы пратэстуюць супраць забудовы парку

Мы ў дадзеным відэазвароце звяртаемся да ўладаў краіны з просьбай умяшацца ў нашу праблему і спыніць незаконнае будаўніцтва ў скверы на вул. Ватуціна г. Барысава. Просім Вас абавязаць мясцовыя органы ўлады асвойваць дадзеную тэрыторыю ў адпаведнасці з прадпісаннямі, якія за 10 гадоў ні разу не выконваліся . Просім Вас спыніць насьпяваючы канфлікт паміж людзьмі і мясцовымі органамі ўлады, які нарастае з кожным днём, падрываючы аўтарытэт улады краіны ў цэлым. Падстаў для змен у інфраструктуры горада не адбылося, каб дадзеная тэрыторыя падвергнулася забудове.
Back to Top