Няскончанае інтэрвію зь беларусам Іванам «Брэстам», які загінуў ля Севераданецку
Камандзір батальёну «Волат» Іван «Брэст» Марчук і ягоная густая барада сталі аднымі з сымбаляў палку імя Кастуся Каліноўскага, які цяпер змагаецца на баку Ўкраіны супраць расейскай агрэсіі. Адказы на пытаньні Іван дасылаў Свабодзе за дзень да сьмерці. Усіх адказаў ён так і не пасьпеў запісаць, абяцаў іх прыслаць пасьля баявога заданьня. У выніку гутарка засталася няскончанай.
Як гаварылі ягоныя саслужыўцы, «Брэст» ішоў у бой заўжды першым. Нават на апошняе заданьне быў варыянт ня ехаць, бо трэба было вырашыць унутраныя пытаньні палка. Але «Брэст» выбраў ехаць. Загінуў ён у баях пад Севераданецкам. Івану было 28 гадоў.
#радыёсвабода #украіна #беларусь
📌 Абавязкова падпішыся на наш YouTube канал і пастаў званочак:
Наш сайт:
TELEGRAM:
FACEBOOK:
VK:
TWITTER:
INSTAGRAM:
1 view
51
11
2 years ago 00:06:07 1
Няскончанае інтэрвію зь беларусам Іванам «Брэстам», які загінуў ля Севераданецку