Палітзьняволены Латыпаў спрабаваў парэзаць горла ў залі суду | Латыпов пробовал порезать горло
Надзвычайны ініцыдэнт у судзе над палітвязьнем Сьцяпанам Латыпавым. Пасьля перапынку ў судзе над Сьцяпанам Латыпавым першым у якасьці сьведкі выступіў ягоны бацька. Бацька расказаў, што ягоны сын добры спэцыяліст і што ня верыць у ягоную віну. Пасьля ўстаў Сьцяпан Латыпаў і сказаў, што яму абяцалі прэс-хату і непрыемнасьці родным і блізкім.
Ён устаў на лаўку ў клетцы, каб не дацягнуліся канваіры, і ўтыкнуў сабе ў горла ручку, паведаміла «Вясна». Пацякла кроў, ён страціў прытомнасьць.
На судзе Латыпаў віну не прызнаў ні па адным з эпізодаў, якія яму інкрымінуюцца. Справу палітвязьня разглядае суддзя Аляксандр Волк, дзяржабвінавачаньне падтрымлівае пракурор Уладзімір Рабаў.
1 view
1
0
4 years ago 00:02:00 1
Палітзьняволены Латыпаў спрабаваў парэзаць горла ў залі суду | Латыпов пробовал порезать горло