МЕНСКАЯ МІСТЭРЫЯ ЛІ ГАРВІ ОСВАЛЬДА, рэж. Віталь Неруш, Беларусь, 2016 r. | Документальные фильмы
Забойства ў 1963 годзе амерыканскага прэзідэнта Джона Кенэдзі ў Дэласе, ЗША, стала адной з самых вялікіх драматычных таямніцаў ХХ стагоддзя.
Меркаваны забойца Лі Гарві Освальд таксама быў застрэлены праз два дні. Пасля смерці ён уваскрэс як персанаж аднаго з найвялікшых міфаў усіх часоў.
Да фатальнага стрэлу ў Дэласе амерыканец доўгі час жыў у савецкай Беларусі, у самы разгар халоднай вайны. Памяць пра гэта захавалася ў сучасным Менску да гэтай пары.
У фільме Лі Гарві Освальда, меркаванага забойцу прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі, узгадвае ягоны менскі сябар Эрнст Цітавец. Усё адбываецца ў доме на вул. Камуністычнай, у той самай кватэры, дзе пасля прыезду ў Менск жыў амерыканскі “турыст“.
Эрнст Цітавец быў тады студэнтам медыцыны і шчырым камсамольцам, які, аднак, слухаў “Бі-бі-сі“. Тут яны размаўлялі пра жыццё і спрачаліся, дзе жывецца лепей: на Захадзе ці ў СССР.
Дакументальны фільм “Освальд. Менская містэрыя“ рэж. Віталь Неруш, Беларусь, 2016
1 view
1925
574
10 months ago 00:03:25 1
Ляпис Трубецкой - Цмок ды Арол/ Lyapis Trubetskoy - The Dragon and the Eagle
1 year ago 00:38:56 1
МЕНСКАЯ МІСТЭРЫЯ ЛІ ГАРВІ ОСВАЛЬДА, рэж. Віталь Неруш, Беларусь, 2016 r. | Документальные фильмы
9 years ago 00:06:19 1
Vuraj - Kupalskaja Этна-містэрыя Rajok, , г. Менск