Падрабязнасці начной аварыі ў Віцебску ()
Адразу дзве крымінальныя справы — па факце ўгону аўтамабіля і па факце дарожна-транспартнага здарэння — узбуджаны пасля начной аварыі ў Віцебску. 23-ох гадовы мужчына на легкавым аўтамабілі Форд не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў светлавую апору на плошчы Свабоды ў Віцебску. Здарэнне адбылося ў 3:30 ночы. З траўмамі вадзіцеля даставілі ў бальніцу, дзе ён праз некалькі гадзін памёр, не прыходзячы ў прытомнасць. Ці знаходзіўся ён у стане алкагольнага ап’янення і ці меў правы — на гэтыя пытанні знойдуць адказы следчыя.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018