Ліга міні-футбола 2016/2017 гг.
Другі дывізён (група В), 26 тур
2017/02/24, пятніца, а 19:55
Матор (вул.Ангарская, 2/3)
Red Bisons - Дынама-83 - 8:7 (першы тайм - 4:4)
У звышнапружаным матчы ў Бізонаў усё ж такі атрымалася зачапіць працоўную перамогу ў далёка не самага прыемнага суперніка.
Ізноў не абыйшлося без выдалення: гэтым разам, дзякуй Божа, у супернікаў. Вялізны дзякуй усім за вашыя высілкі і намаганні, наш лакаматыў у Лізе міні-футбола набраў шалёную хуткасць, забраўшы ўжо з 8-ай станцыі запар скрынку з пераможным вынікам!