Няміга - Вяртайся дамоў (acoustic)

Словы: Няміга – Вяртайся дамоў Ты вяртайся дамоў без шчыта, са шчытом. І няхай прападуць усе снарады і бомбы. Страшны сон і мы заўтра прачнемся новымі, чуеш, неба спявае вясновае? Не ўздрыгне болей шкло ў вокнах ад атак, піянеры не знойдуць ў балоце танк. І дзіценак не згубіць свайго ката між бясконцых вакзалаў і перастанкаў. Не журыся, дарагая, што ж мы мала плакалі? Ускаласяцца палі, расквітнеюць макамі. Зарастуць травой варонкі з буеракамі. Застанецца зямля. Цёплая ды мяккая. З войска да бацькоў не напішуць ліст, і не прыйдзецца нікому ставіць абеліск. Бо навокал вясна, хлопец, азірніся, паглядзі: у кветках Кіеў, Масква і Мінск! Ціснуць рукі паслы. У госці ходзяць сем’ямі. Усе фартэцыі пераробяцца музеямі. Усе акопы раптам стануць недарэчнымі, Дзесьці ў бункеры злодзей даядае грэчку. Болей ён не страшны, скончана паэма, усё мінулае складзецца у адно імгненне нашай памяці, і вырасце новая змена, для якой вайна стане проста мемам. 2022г.
Back to Top