Падабаецца мне у супрацы з добрымі людзьмі рабіць добрыя рэчы!
А калі яшчэ такім чынам можна сказаць “Дзякуй!“ гурту “Няміга“, за сур’ёзную падтрымку ўвесну, пасля пажару ў майстэрні - то ўвогуле цудоўна.
Няміга & Алесь Чумакоў - Вяртайся дамоў.
Здымкі, мантаж - Валеры Кандрацьеў.
Гук - Savart Studio
Падтрымаць аднаўленне майстэрні гусляў Алеся Чумакова пасля пажару :
Падтрымаць творчасць гурта Няміга :
Асабістая падзяка : Ілля Няхай, Рыта Адамовіч.
Словы :
Не ўздрыгне болей шкло ў вокнах ад атак,
піянеры не знойдуць ў балоце танк.
І дзіцёнак не згубіць свайго ката
між бясконцых вакзалаў і перастанкаў.
Не журыся, дарагая, што ж мы мала плакалі?
Ускаласяцца палі, расквітнеюць макамі.
Зарастуць травой варонкі з буеракамі.
Застанецца зямля. Цёплая ды мяккая.
Прыпеў:
А ты вяртайся дамоў,
без шчыта, са шчытом.
Страшны сон , і мы заўтра прачнемся новымі, чуеш, неба спявае вясновае?
З войска да бацькоў не напішуць ліст,
і не прыйдзецца нікому ставіць абеліск.
Бо навокал вясна, хлопец, азірніся,
паглядзі: у кветках Кіеў, Масква і Мінск!
Ціснуць рукі паслы. У госці ходзяць сем’ямі.
Усе фартэцыі пераробяцца музеямі.
Страшны сон , і мы заўтра прачнемся новымі, чуеш, неба спявае вясновае?
Прыпеў