Пятро Глебка. Канец лета

Найбольш падыходзячы верш з вядомых мне для апошніх летніх дзён. Крыху, праўда, яго скараціў. Яблыкі даспелі... У ярах глыбокіх Дацвітае лета Цветам журавін. Адспявалі жнеі На палях шырокіх. Заспяваюць скора У небе журавы. Мы ідзём на поле... Тонкім павучыннем І расой халоднай Крыецца прастор. Мы ідзём у пушчу... Быццам у кручыне, Галаву схіляе Старадаўні бор. Мы ідзём да рэчкі... З намі па дарозе — З поўначы сцюдзёны Подых вецярка. І пад ім на воды Ліст раняюць лозы, І шуміць маркотна Нашая рака. Чуе, скора лёдам Будзе ўся адзета, На палях закружаць Белыя снягі... Да спаткання ж, рэчка! Да другога лета, Дарагія пушчы, Нівы і лугі! Пятро Глебка 1940
Back to Top