Удзельніцы “пікета са скандынаўскімі палкамі” падалі ў суд на міліцыю.
Удзельніцы “пікета са скандынаўскімі палкамі” падалі ў суд на міліцыю дзень таму Выдрукаваць Пракаментаваць (0) Падзяліцца У судзе Першамайскага раёну Віцебска адбыўся працэс, ініцыяваны шасцю жанчынамі, якіх затрымалі ў лесе пад Віцебскам 13 студзеня. Жанчыны выйшлі папрактыкавацца ў скандынаўскай хадзе, але міліцыянты іх затрымалі нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. 8 гадзін іх трымалі ў пастарунку без ежы і магчымасці прыняць лекі – нягледзячы на тое, што чацвёра затрыманых жанчын ужо ў сталым веку. А пасля накіравалі на ноч да суду ў ізалятар часовага ўтрымання.
Суд не знайшоў доказаў правапарушэння, і жанчыны падалі ў суд заявы на незаконныя дзеянні міліцыянтаў, распавяла Таццяна Севярынец, адна з удзельніц пікету са скандынаўскімі палкамі: – За наша затрыманне, умовы ўтрымання, накіраванне ў ІЧУ. Мы патрабавалі прызнаць гэта незаконным. Толькі прызнаць! Мы не патрабавалі ніякіх маральных ці матэрыяльных кампенсацый. Хаця Тамара Ільіна, прыкладам, на 10 дзён трапіла ў лякарню.
За дзеянні
2 views
123
31
4 years ago 01:26:43 2
Удзельніцы “пікета са скандынаўскімі палкамі” падалі ў суд на міліцыю.