Алелюя (Acapella Cover) // Hallelujah

Рады прэзентаваць вам наш акапельны кавер на беларускай мове вядомай песні Леанарда Коэна “Hallelujah“. Аўтарскі пераклад: Жанна Гаўрычэнкава Вакал: Veronika Chesheiko Святлана Куцуха Карына Гаўрычэнкава Максім Рогач Леў Ільін Тэкст: Я чуў таемны той акорд, Чароўных гукаў карагод, Давід іграе, музыка віруе! Струна пад пальцамі дрыжыць, То ўніз, то ўвысь той спеў ляціць, Спявае Цар: Асанна, Алелюя! Ты веры доказы шукаў, Па даху ўвечары блукаў, У промнях месяца яе ўбачыў. Яна ўзяла цябе ў палон, Састрыгла моц, зламала трон, І з вуснаў стогн сарваўся: Алелюя! Здаецца, я раней тут быў, Па залях некалі хадзіў, Я жыў адзін, чакаў сустрэчу тую. Узняты сцяг на самы верх, То не кахання гімн, павер, То сум не праспяваных Алелюя. Напэўна ж, ёсць на свеце Бог, У час сумненняў і трывог Я душу ад нянавісці ўратую. Цяпло і холад, дождж і снег, І дзён неўтаймаваны бег - За ўсё скажу ўдзячна: Алелюя!
Back to Top