Аўганскае кола (1): Кароль Захір-Шах, савецкія войскі ў Аўганістане, рух Талібан | Яўген Красулін

Аўганiстан… Нiбыта далёкая сярэднеазiяцкая краiна не можа пакiнуць нас абыякавымi. I таму, што падчас савецкай ваеннай прысутнасцi тут загiнула без малага тысяча беларусаў, i таму, што Аўганiстан зараз зноў у цэнтры ўвагi свету ў сувязi з вяртаннем да ўлады ў Кабуле руху «Талiбан». ▪️ Чаму грамадзянская вайна ў Аўганістане працягваецца ўжо некалькi дзесяцiгоддзяў? ▪️ Калi пачалася вайна ў аўганістане? ▪️ Калi i як гэтая вайна можа быць скончана? Аб гэтым ў нашай размове. Наш эксперт Яўген Красулiн – кандыдат гiстарычных навук, спецыялiст па нееўрапейскiм цывiлiзацыям. У першай з дзьвух частак мы азiрнем ▪️ перыяд з 60-х да 90-х гадоў мiнулага стагоддзя, ▪️ рэформы караля Захiр-Шаха, ▪️ некалькi дзяржаўных пераваротаў, ▪️ савецкiя войскi ў Аўганiстане, ▪️ нарэшце прыход да ўлады маджахедаў, якiя хутка ў сваю чаргу саступiлi яе талiбам.
Back to Top