“Не магчыма быць царом вечна, калі зямля сыходзіць з-пад ног. Нацыя размываецца, краіна размываецца. Ты можаш быць кіраўніком нейкай тэрыторыі, але няма нічога, што цэментуе гэтую тэрыторыю”
У студыі Epramova сёння кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў г. Мінска. Алег Кучанкоў (ЛДП) балатуецца па Лошыцкай акрузе №9, а Юрый Губарэвіч (Рух “За Свабоду“) выступае кандыдатам па Акадэмічнай акрузе №48.
Асвятлілі наступныя пытанні:
• Чаму ЛДП выставіла толькі 224 кандыдата, калі паводле спісаў у складзе партыі больш 47 тысяч сяброў?
• Ці фотаздымак з Лідзіяй Ярмошынай дыскрэдытуе апазіцыйнага палітыка?
• Ці ёсць сэнс сустракацца з міністрамі ўраду Лукашэнкі?
• Ці з’яўляецца ЛДП спарынг-партнёрам для дзеючага рэжыму?
• Наколькі чэсна і справядліва праходзяць выбары ў Беларусі?
• Калі ў Беларусі распачнецца біткойнавы турызм?
• Што можна зрабіць з дэпутацкім мандатам?
А як вы думаеце, калі ў Беларусі ў апошні раз лічылі галасы на выбарах?
#выбары2018 у партнёрстве з Euroradio