На тэхперааснашчэнне Віцебскаблгідрамета будзе выдаткавана 26,5 млн. рублёў (...
Стаць бліжэй да спажыўца і працаваць на яго карысць. У гэтым бачыць сваю работу Віцебскаблгідрамет. 2017 год быў надзвычай плённым у дзейнасці арганізацыі. Для двух раёнаў Віцебскай вобласці – Докшыцкага і Шаркаўшчынскага спецыялісты падрыхтавалі аналітычны матэрыял, які змяшчае агракліматычную характарыстыку двух рэгіёнаў ва ўмовах змянення клімату. Віцебскія метэаролагі актыўна развіваюць і міжнароднае супрацоўніцтва, у прыватнасці, пашырылі узаемадзеянне з памежным рэгіёнам суседняй Расіі – Смаленскай вобласцю.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018