ТРЫ КАРАБЛІ ДА НАС ПРЫЙШЛІ

Тры караблі да нас прыйшлі – гэта пераклад Ангельскага спеву I Saw Three Ships. Адразу сабе ўяляецца больш старая Англія, з парта’мі, караблямі і смогам. Набліжаецца час Раства і настрой становіцца адпаведны: чаканне цуду Тры караблі да нас прыйшлі (Англія, XVII ст) Тры караблі да нас прыйшлі У слаўны дзень, калядны дзень Тры караблі да нас прыйшлі У раніцу на каляды Што везлі тыя караблі? У слаўны дзень, калядны дзень Што везлі тыя караблі? У раніцу на каляды Вязлі Хрыста і маці яго У слаўны дзень, калядны дзень Вязлі Хрыста і маці яго У раніцу на каляды Скажы куды яны плылі? У слаўны дзень, калядны дзень Скажы куды яны плылі? У раніцу на каляды Яны плылі ў Віфліем У слаўны дзень, калядны дзень Яны плылі ў Віфліем У раніцу на каляды Званіце ўсе званы зямлі У слаўны дзень, калядны дзень Званіце ўсе званы зямлі У раніцу на каляды Спявайце людзі ўсёй зямлі У слаўны дзень, калядны дзень Спявайце людзі ўсёй зямлі У раніцу на каляды Узрадуемся ўсе ізноў У слаўны дзень, калядны дзень Узрадуемся ўсе ізноў У раніцу на каляды Вакал - Кацярына Раюнец, Сяргей Раюнец, Арцём Сітнікаў Гітара - Арцём Сітнікаў Скрыпка - Вікторыя Букоўская Флейта - Багдана Куталоўская Пераклад - Сяргей Раюнец У відэа выкарыстана графіка “Прарок“ з выставы “Вяртанне“ Мастак - Аляксанд Бірук “Прарок, гэта чалавек які зазірае ў будучыню. Гэты падарожнік бачыць у сваёй падзорнай трубе тыя мясціны, дзе ён ня быў але ў нейкім часе магчыма будзе. У такім сэнсе гэта падобна на веру або на мэтапакладанне, якое таксама не абыходзіцца без веры. Чалавек бачыць нейкі вобраз, мэту, і пачынае да яе рухацца, і яна становіцца явай. У гэтым сэнсе “прароцтва“ яно заўсёды дзвухбаковае. Падзорная труба, як свайго роду інструмент, азначае таксама і мудрасць ў шырокім сэнсе. У прыпавесцях ёсць момант “праведнік бачыць бяду і ўхіляецца“, падзорная труба гэта інструмент адрознівання таго, што бачна на даляглядзе. Бо напачатку не зразумела: ці гэта пагроза, ці жаданая зямля. Таму марак мае гэты сродак - подзорную трубу, якая засцерагае яго ад небяспекі і адначасова паказвае яму шлях. Такое ж значэнне для нас мае Слова Божае. Яно светач нагам (нездарма ёсьць светач на караблі)... і умоўна кажучы, Слова Божае робіць кожнага ў нейкай ступені мудрым прарокам ў жыццёвым плаванні.“
Back to Top