ЗАЛАТОЕ КАЛОССЕ – КРЫНІЦА НАТХНЕННЯ / МГАТК

На думку даследчыкаў, салома, як матэрыял для пляцення, стала выкарыстоўвацца яшчэ некалькі тысяч год таму ў сувязі з развіццём земляробства. Пляценне – адно з самых старажытных заняткаỳ чалавека. Карэнні і кара дрэỳ, лаза, тонкія галінкі раслін выкарыстоỳваліся для гэтай мэты яшчэ ỳ каменным стагоддзі задоỳга да таго, як людзі навучыліся рабіць тканіну і гліняны посуд. А вось саломапляценне з′явілася пазней, калі было засвоена земляробства (прыблізна 1-2 тысячагоддзе да нашай эры). Таму заснавальнікамі гэтага прыгожага рамяства трэба лічыць старажытных хлебаробаỳ. Зерне і салома – дар прыроды, старажытны сімвал урадлівасці. Нашы продкі верылі ỳ тое, што хлебныя расліны захоỳваюць «душу» хлебных палёỳ. Менавіта таму многія звычаі і абрады на Беларусі звязаны з выкарыстаннем хлебных каласоỳ і саломы. Напрыклад, пляценне жніỳнага вянка, спальванне саламянага пудзіла на Купале і Масленіцу, апрананне ỳ салому Каляды, афармле
Back to Top