“Ідэя Х“ з Сашам Філіпенкам | “Идея Х“ с Сашей Филипенко

8 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік Саша Філіпенка. Усе патрабаванні беларусаў, якія яны агучваюць падчас пратэстаў, не палітычныя і не эканамічныя. Нават калі яны, і гэта найпершае патрабаванне, патрабуюць, каб Лукашэнка сышоў. Патрабаванні беларусаў — маральна-этычныя, перакананы Саша Філіпенка. Бо ўсё, што адбываецца ў Беларусі і з беларусамі, — гэта барацьба святла з цемрай, дабра са злом. Пра тое, ці выстаім мы ў гэтай барацьбе і што нам для гэтага патрэбна, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сашам Філіпенкам.
Back to Top