“Ідэя Х” з палітычным аналітыкам Кацярынай Глод | “Идея Х“ с политическим аналитиком Екатериной Глод

12 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — палітычны аналітык Цэнтра аналізу еўрапейскай палітыкі (ЗША), магістарка па еўрапейскай палітыцы Універсітэта Сасекса (Вялікабрытанія) Кацярына Глод. Беларускае грамадства прадэманстравала сваю сталасць — здольнасць прымаць рашэнні і браць на сябе адказнасць. Мы можам самі абраць кірунак і шлях, якім будзем рухацца далей. І тое, якую краіну мы пабудуем, на якіх прынцыпах, — усё гэта беларусы здольныя вырашыць шляхам дыскусіі і абмеркавання. Мы гэта можам. Галоўнае цяпер — вярнуць сабе права самім прымаць рашэнні, перакананая Кацярына Глод. Пра тое, ці важна, на якім гістарычным і культурным падмурку будуецца Новая Беларусь, як нам паразумецца ў выбары шляхоў развіцця, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Кацярынай Глод.
Back to Top