Вядома ж, кожная пара года на рацэ асаблівая, але менавіта верасень бывае настолькі адметным, што дорыць такія яскравыя ўражанні, дзякуючы якім чарговы надыход восені чакаеш як пачатак новага жыцця. Яно максімальна шчыльна набліжае цябе да таго, што ў іншы час з’яўляецца сапраўднай патаемнасцю рачных спратаў. А тое, як мяняецца рака цягам ўсяго аднаго месяца і пераходзіць ад галаўнёва-летняга стану з заброснелымі завоінамі, а, часам, і самім стрыжнем, да шчупакова-акунёвага котлішча – гэта асобныя назіранні, вартыя іншага расповеду, зараз жа давайце крочыць да вераснёвай плыннай вады.
На падыходзе да ракі спярша заўважыў касяк галаўнёў – невялікіх, але сябрынка шматлікая. Прычым адчувалі чырванапёрыя на тым жаўтапёсе сябе гаспадарамі – не надта і спалохаліся вудара са здымачамі. Падышоў я пацікавіцца ракой, так бы мовіць, звонку, а тут вунь якая гожасць пад вадой! Трэба скідаць чоўнік ды паназіраць уважлівей, што робіцца ў глыбіні.
Вырашыў так: наведаю найбольш адметныя мясціны, часам нават выкшталцоныя, бо часцяком менавіта яны прывабліваюць размаітую рыбу, калі ўсталёўваецца межань ці проста вада робіцца досыць празрыстай. На прыкмеце меліся рэшткі старога млына, моцна зарослая пратока з багавіннем у вадзе і разнаякім кушчэўем па берагох, праз якую хіба што на самым малым маім чоўніку і дасі рады працерабіцца. Шчэ маляўнічая лукавіна з найбольшай у наваколлі глыбінёй і вычварным нагрувашчваннем бадняка, іншых карчаг ды ўсялякага падводнага хлуду. Таксама хоць і даступная вударам, але чымсьці асабліва прывабная для галаўня, а, часам і язя павольная букта. Карацей, тым, як спланаваў сваю вандроўку, ужо быў задаволены. Прынамсі мелася ўпэўненасць, што рыбу пабачу: ні на гапліку, дык пад вадой.
У гэты дзіўны вераснёвы час, калі празрыстасць дазваляе не толькі самому зазірнуць у падводны сусвет, але і штось паздымаць, каб падзяліцца з іншымі, бяру з сабой у чоўнік акрамя абавязковых спінінгавых снасцей ды прынад, шчэ і прыладу, каб апускаць камеру ў раку. І калі атрымоўваецца плённа зладзіць абедзве, так бы мовіць, рыбалоўлі, падпільнаваўшы падводных жыхароў і кручком і камерай, дык на бераг духмяным восеньскім надвячоркам выходзіш з падвойным задавальненнем. Карацей, так і рабіў: сплынаючы па рацэ, аблоўліваў найбольш прывабныя ды знаёмыя па былых прыгодах дзялянкі ці лапікі рэчышча, а калі прыкмячаў зверху, дзе схлупілася рыбіна сябрына, дык і камеру на дно ставіў.
Спачатку са спінінгам шанцавала болей. Вырашыў гэтым разам выкарыстоўваць найлёгкія вудзільны, каб атрымліваць найбольшую асалоду ад рыбацтва. Адным часцей кідаў воблеры ды зрэдку вярчалкі, другім рабіў гумай ступеньчатую праводку. У выніку папераменна даставаў то галаўчыка на ўжо даўно ўпадабаныя і мною і рыбай невялічкія ваблеркі цёмнага колеру, ці жвавага акуньчыка на мяккую прынаду. А на адну з вярчалак у цьмяна-меднай расфарбоўцы і шчупачок трапіўся. Адным словам, вудзіць было цікава.
Але ўсё ж прымусіў сябе крыху адхіліцца ад рыбалоўлі ды наведаць і такія мясціны, дзе закід зрабіць амаль немагчыма, бо яны шчыльна зарослыя разнастайнай расліннасцю. Аднак ведаў, што менавіта тутака хаваецца ад відушчых наведвальнікаў ракі найбольш асцярожная і буйная рыба. Калі працярэбліваўся пад нізкімі бухматымі вербамі ды па вузкаму раўчуку-пратоцы між цурубалкамі мячэўніку, дзе-нідзе паспяваў заўважыць ужо амаль па сяброўскі знаёмых галаўнёў, няўлоўных язёў, самавітых ляшчоў і таўсматых ды зіхоткіх на восеньскім сонейку плотак. Апошніх найбольш добра атрымалася паздымаць на камеру.
А калі ўсё-ткі наважыўся і закід зрабіць да невялікай завалы, дык з-пад нагрувашчвання карчэўя і добры галавень выйшаў ды с усплёскам тузануў усюдыісную прынаду няўрымслівага вандроўшчыка. Засекчы таго драпежніка не атрымалася, але чамусьці нават і не засмуціўся. Так бывае: нават толькі пабачыўшы ці крыху патрымаўшы рыбіну на “плеценай шворцы” сваёй снасці, ужо адчуваеш прыемныя эмоцыі ды казытлівае натхненне на будучыя расповеды.
Але і без асабістай удзячнасці ад Вадзяніка не абышлося: ужо калі рыхтаваўся зноўку выйсці на рачны бераг, на апошнім закідзе з-пад разгалістай старадрэвіны самавіта падняўся пацікавіцца маёю прынадай шчэ адзін ладны галавень. Здымкай з той прыгожай рыбай і скончыў сваё падарожжа па ўтульнай вераснёвай рацэ.
160 views
261
88
3 weeks ago 00:08:01 160
Падарожжа па вераснёвай рацэ
4 weeks ago 00:00:50 0
Індывідуалізацыя падарожжаў па Кітаі ў Пекін
3 months ago 00:00:47 73
Видео от Моя подагра
5 months ago 00:05:42 465
С пасеки
8 months ago 00:12:00 57
Налібоцкая пушча. Тарпанавідныя коні. Зубры. Экасцежка. Падарожжа па Беларусі.
9 months ago 00:01:06 12.5K
Этo eгo пoслeдний paбoчий дeнь 😃
12 months ago 00:02:56 470
Відэанарыс пра разнастайнасць у вударстве
1 year ago 00:26:03 69
Один день из жизни
1 year ago 00:01:30 43
МБДОУ“ Подпорожский детский сад 21“
2 years ago 00:03:43 60
Прагулка па Бабруйску🏙️
2 years ago 00:02:53 2.7K
Пан Пандыч зажигает на берегу реки. Вот такой шикарный подарок Родителям от детей получился.
2 years ago 00:02:59 70
«Падарожжа па рацэ Вілія» / ГУО «Средняя школа № 6 г. Сморгони»
3 years ago 00:08:05 87
У Ракаў па музыку I Мясцоваму турызму патрабуюцца інфанагоды