Беларускія лічылкі – Заяц-месяц дзе ты быў😊? | Дзіцячыя лічылкі на роднай мове – Ладны пераклад

А давайце сёння вернемся ў дзяцінства! Што мы рабілі, калі збіраліся разам?.. Правільна! Гулялі! І часцяком без лічылкі не абысціся было, каб не пасварыцца. “Ехала машина тёмным лесом за каким-то интересом”… Не, гэта руская лічылка! А такая?.. “На золотом крыльце сидели”… Таксама руская! А беларускія лічылкі дзе? Многія аказаліся, на жаль, звычайнымі калькамі з рускай. Але ж як там?.. Шукайце – і знойдзеце. Бразгайце грамчэй – і адчыняць! Вось адна неблагая лічылка для маленькіх беларусаў: - Заяц-месяц, дзе ты быў? - У цёмным лесе! - Што рабіў? - Лыкі драў. - Куды клаў? - Пад калоду. - Выйдзі вон з карагоду! Ёсць і яшчэ лічылкі па беларуску, яны – у выпуску. Калі вы ведаеце добрыя лічылкі – абавязкова пішыце ў каментарах, дзяліцеся з усімі! І не бяды, калі не ведаеце. Галава нам нашто? - Складайма іх самі. Мова для маленькіх Дакажам нашым дзецям, што родная мова – гэта весела і крута! Менавіта з іх, нашых малых, і трэба пачынаць, каб яна жыла! Гуляць, прыдумляць нешта разам, казкі беларус
Back to Top