Знаёмцесь, гомельскія мусульмане.
Карэспандэнт “МН“ Ларыса Шчыракова завітала ў госці да прадстаўнікоў Гомельскай мусульманскай абшчыны, наведала пятнічны намаз, паразмаўляла са старшынею абшчыны Сяргеем Саранчуком. Сп.Саранчук распавёў калі і пры якіх умовах паўстала мусульманская суполка ў Гомелі, як ён асабіста прыйшоў у іслам, якое стаўленне ў ісламе да жанчын і сямейна-шлюбных адносін і што, нарэшце, лічыцца найвышэйшым сэнсам жыцця для мусульманіна.
Здымкі і мантаж: Ларыса Шчыракова