Адрасы Караткевіча. Мінск. Распавядае Адам Глобус.
“Караткевіч для ўсіх нас зрабіў значна больш, чым звычайны чалавек...“
У наватарскім жанры лаканічных відэа-показак пісьменнік, мастак і сусед Уладзіміра Караткевіча па пад’ездзе Адам Глобус прадставіць вам два адрасы ў Мінску: вуліцу Карла Маркса, 36 і вуліцу Мікалая Чарнышэўскага, 7. Гэта мясціны, дзе жыў і працаваў Уладзімір Караткевіч, калі быў вядомым і ўсенародна любімым беларускім літаратарам.
Над экскурсіяй працавалі:
у кадры – Адам Глобус
сцэнар – Адам Глобус
здымкі, мантаж – Уладзімір Каспя