Адрасы Караткевіча. Мінск. Распавядае Антон Рудак

“Шасцідзясятнік“ Караткевіч Вандроўны фэст Уладзіміра Караткевіча пры падтрымцы адукацыйнай праграмы SOS-Culture, якая ладзіцца ARTONIST, рады прадставіць трэцюю экскурсію праекта “Адрасы Караткевіча“. Маршрут, які распрацоўваўся для жывой сустрэчы з аматарамі вандровак і літаратуры, праз складаныя ўмовы 2020 года ў Беларусі і свеце ажыццявіўся ў онлайн-фармаце. Праект прысвячаецца 90-годдзю класіка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Паэт, гісторык і знаўца Мінска Антон Рудак правядзе нас па Пушкінскім пасёлку ў Мінску (сёння жыхары раёну называюць яго Кварталам Літаратараў). Гаворка пойдзе пра 1960-я гады, калі малады, але ўжо знакаміты пісьменнік жыў па адрасе вуліца Мікалая Чарнышэўскага, 7. Над экскурсіяй працавалі: у кадры – Антон Рудак сцэнар – Антон Рудак здымкі, мантаж – Уладзімір Каспяровіч музыка – Аляксей Еранькоў афармленне – Анатоль Лазар, Дзмітры Дзмітрыеў каардынацыя – Марыя Мартысевіч У экскурсіі выкарыстаны ўрывак з архіўнага запісу выступу Рыгора Барадуліна ў БДПУ імя Максіма Танка ў
Back to Top