Слуханні па справе аб гібелі немаўля падчас дамашніх родаў ()
Слуханні па справе аб гібелі немаўля падчас дамашніх родаў пачаліся сёння ў Віцебску. Нагадаем, у сярэдзіне лютага 30-цігадовая жанчына ў кватэры сваёй маці нарадзіла дзяўчынку. Нованароджаная памерла праз некалькі гадзін пасля з’яўлення на свет. Вядома, што сям’я са старэйшай двухгадовай дачкой пастаянна жыве ў Санкт-Пецярбургу. Сёння на судовым працэсе прысутнічаў муж абвінавачваемай. Ён па рашэнні суда прызнаны пацярпелым па справе. Спачатку працэс аб’явілі адкрытым, а потым прысутных папрасілі пакінуць залу суда. Нягледзячы на пярэчанні абвінавачваемай.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017