«ПАПЯЛУШКА» – Ш. Пэро; рэжысёр-пастаноўшчык: Ш. Цікцінер

ПАПЯЛУШКА/ЗОЛУШКА/CЕNDRILLON 6 Чароўная казка Шарль Пэро Паводле Яўгена Шварца Рэжысёр-пастаноўшчык: Шаўль ЦІКЦІНЕР (Ізраіль) Мастак-пастаноўшчык: Ларыса РУЛЁВА Кампазітар: Андрэй ЦЯРЭНЦЬЕЎ Балетмайстар: Міхал КАМІНСКІ Пераклад на беларускую мову: Лідзія НАЛІЎКА Шаўль Цікцінер, рэжысёр-пастаноўшчык: Наш спектакль – пра шчасце. А яно, як вядома, у кожнага сваё. Шчасце Караля ў тым, каб стварыць свята ўсім сваім падданым; ён шчаслівы толькі тады, калі шчаслівыя іншыя. Для Феі Хроснай шчасце палягае ў дапамозе добрым людзям і любай Папялушцы. Шчасце Мачыхі – заняць месца сярод першых значных асоб каралеўства, але як! Сувязямі, подкупам, хабарам; яна крывадушнічае, хлусіць і нават знаходзіць сабе хаўруснікаў. А шчасце Папялушкі – у марах, якія спраўджваюцца. Спектакль доўжыцца 1 гадзіну 20 хвілін Прэм’ера адбылася 1 ліпеня 2019 года
Back to Top