Інтарэс да электаральнай кампаніі спецпраект Прамы кантакт

ℹ️Анонс: 🙋‍♂️Інтарэс да электаральнай кампаніі – спецпраект 📲«Прамы кантакт», ✔️У Слуцкім раёне паспяхова завяршылі фарміраванне выбарчых участкаў для галасавання на выбарах Прэзідэнта 🇧🇾Беларусі. На пасяджэнні райвыканкама зацвержаны граніцы ўчасткаў і нумары. Разам з адным закрытым іх створана 54. Дакладная інфармацыя днямі з’явіцца ў мясцовых СМІ. Падчас прамых тэлефонных ліній, выяздных прыёмаў і дзяжурства ў раённай выбарчай камісіі, жыхары раёна просяць уключыць іх у спісы для галасавання. Гэта стане магчымым пасля ўтварэння ўчастковых камісій. Пацыенты раённай бальніцы цікавяцца, калі змогуць выканаць свой грамадзянскі абавязак. Такое права гарантавана законам у асноўны дзень выбараў – 26 студзеня. Улічаны просьбы дачнікаў, якія заявілі аб сваім праве аддаць голас за адного з кандыдатаў па месцы рэгістрацыі іх маёмасці. ✔️Ці можна прагаласаваць дома? Калі пачнецца вылучэнне ў склад участковых камісій? Што чакае тых, хто ўпершыню прыме ўдзел у выбарах? Якія надзеі ўскладаюць случчане на лепшае заўтра? 🕢Падрабязнасці ў спецыяльным праекце 📲«Прамы кантакт» – 11 снежня ў з паўторамі на працягу дня. #прамыкантакт@radio1by #прямойконтакт@radio1by #выборыпрезидента@radio1by #президентбеларуси@radio1by #электоральнаякампания@radio1by
Back to Top