Юлія Шыкунец і Сяргей Наско – “Трава мая, трава...“

Трава мая, трава, трава зеляная – Я па той па траве хадзіла-гуляла, Хадзіла-гуляла, да не нахажуся. Каго верна люблю – да не налюблюся. Люблю я дзеву, дзеву маладую, Ой, дзева малада, цябе зачарую. Па двару хадзіла, коніка вадзіла, Каня варанога, мілага сваёга. Што ж ты, мой мілы, нядаўна прыехаў, Нядаўна прыехаў ды ізноў паехаў? Заначуй, мой мілы, ночаньку са мною, Ночаньку са мною, мною маладою. Ну, што ж, заначую – будзі мяне рана, Будзі мяне рана, штоб не рассвітала, Штоб тыя казакі коні не сядлалі, Штоб тыя трубачы ў трубы не гралі. Народная песня з вёскі Насовічы Добрушскага Гомельскай вобласці. Сучасная апрацоўка Арцёма Кандрацюка. **** Народная песня из агрогородка Носовичи Добрушского района Гомельской области. Исполняют Юлия Шикунец и Сергей Носко. Современная обработка Артёма Кондратюка. Сайт тэлеканала “Беларусь 3“: Наша старонка ў ФБ: Наша старонка ў ОК: Наш Instagram: #н
Back to Top