Запіс зроблены ў Шчучынскім раёне. 1991г.
Аператар - Алена Ушкар.
Расшыфроўка - Андрэй Бароўскі.
Там за лесам-гаем, солнышка сіяла.
Там наверна Галя Колю праважала.
Колю праважала, праву ручку жала,
Із любві гарачэй крэпка цэлавала.
Маладой жа Коля па казармі ходзіць,
По казарме ходзіць, камандзіра просіць:
“Камандзір-таварыш, адпусці да дому
Оставіл дзевчыну сам не знаю кому“.
Оставіл дзевчыну на людзей на бога,
А для цібя Коля дальній путь-дарога.
Там за лесам-гаем, солнышка сіяла,
Там наверна Галя Колю павстречала.