🚀ПЕРШЫ БЕЛАРУСКІ КАСМАНАЎТ – ПЁТР КЛІМУК! – «РАДЫЁТЭКА»

12 красавіка – Сусветны Дзень авіяцыі і касманаўтыкі. Беларусь з першых дзён засваення космасу не заставалася ў баку: першыя нашы распрацоўкі адносяцца да пачатку 1960-х гадоў. А з уражэнцаў Беларусі у космасе пабывалі Уладзімір КАВАЛЁНАК, Пётр КЛІМУК, Алег НАВІЦКІ. Першым нашым касманаўтам стаў Пётр КЛІМУК – у снежні 1973 года ён правёў на арбіце Зямлі тыдзень, займаючыся астрафізічнымі назіраннямі і даследаваннямі. На сустрэчы з журналістамі Беларускага радыё ў 1978 годзе Пётр КЛІМУК так узгадваў свой палёт...
Back to Top