Пасяўная кампанія на Шклоўшчыне ў самым разгары

Пасяўная кампанія на Шклоўшчыне ў поўным разгары. Па стане на 3 мая засеяна ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур, без уліку кукурузы, грэчкі і проса 12310 га. Поўным ходам у раёне ідзе пасеў аднагадовых траў, бульбы, кукурузы на сілас і зерне, а таксама лёну даўгунцу. Дарэчы для сяўбы лёну і кукурузы цяпер наступіў аптымальны тэмпературны рэжым. Наша здымачная група сумесна са старшынёй прафсаюза работнікаў АПК адправілася ў поле для таго, каб павіншаваць лідэраў пасяўной 2017 з дасягнутымі вынікамі.
Back to Top