Знаёмцеся – «Годна»! Калядны выпуск 2023

Каляды – час падарункаў! І ў нас ёсць для вас такі. У Калядным выпуску Ліза і Мікіта пазнаёмяць вас з нашай неверагоднай камандай. Гэты выпуск не толькі падыме вам настрой, а таксама распавядзе пра нашыя беларускія традыцыі ў забаўляльным гульнявым фармаце! Зімовы святочны час заўсёды быў ёсць і будзе для беларусаў і беларусак цудоўнай нагодай сабрацца разам, успомніць мінулы год, пазычыць адно адному цудоўнасцей. А яшчэ, безумоўна, гэта магічны час, які напоўнены нашымі ўнікальнымі традыцыямі, абрадамі, варожбамі ды гаданнямі – усё гэта нашая спадчына, якой мы мусім і будзем ганарыцца! Таксама чакайце навагодняе відэа ад нас 31 снежня! Падтрымаць нас на патрэон: Ліза Ветрава ў Instagram/TikTok — @li_vetrava Падрабязней пра «Годна»: Падпішыся на нашыя старонкі ў сацсетках: https:/
Back to Top