Традыцыі стралковага спорту падтрымлівае віцебскі ДТСААФ ()
Трапным стралком быць прэстыжна: і ў спартыўным страі і на вайсковай службе. А таму віцебскі ДТСААФ імкнецца развіваць традыцыі стралковага спорту і падтрымліваць яго матэрыяльна-тэхнічную базу. Лепшых стралкоў высвятлялі ў індывідуальным і агульнакамандным заліках. У мужчын перамогу святкаваў прадстаўнік Пастаўскага ДТСААФ Арцём Атвалка. У жанчын – новапалачанка Марыя Гаурыленка. У камандным першынстве, як і год таму, першае месца заваявалі стралкі з Наваполацка.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017