Бяз гальштукаў. Гадаваць ці купляць чэмпіёнаў?

Чыя заслуга ў выдатным выступе беларускіх алімпійцаў — саміх спартоўцаў, іхных трэнэраў, спартовай сыстэмы ў краіне ці кіраўніка дзяржавы? Чаму спорт ня можа пазбавіцца залежнасьці ад палітыкі і ў глябальным маштабе, і ў Беларусі? Вынікі выступу беларускіх спартоўцаў на Алімпійскіх гульнях у Сочы падводзяць аглядальнікі Радыё Свабода Ігар Карней і Віталь Цыганкоў. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.
Back to Top