Ці патрэбныя ў Беларусі парад і салют на Дзень Незалежнасці?

#парад #салют #Беларусь 3 ліпеня падчас святочнага салюта ў Мінску адбыліся чатыры выбухі на салютных устаноўках. Аскепкамі феерверкаў параніла 10 чалавек, адна жанчына, якая прыйшла паглядзець на салют, памерла. Ці мэтазгодна праводзіць святочныя мерапрыемствы ў горадзе ў тым фармаце, у якім яны прахозяць зараз, — з цяжкай тэхнікай і патэнцыйна небяспечным салютам? Пра гэта мы спыталі ў людзей на вуліцах Мінска.
Back to Top