“Я стану калісьці зямлёю, калісьці небам...“
Official video, Acoustic version
Мы запісалі гэтую песню нечакана для нас саміх, раптоўна склалі яе па кавалках з ігры пад гітару з сябрамі, клавішнага пераліву, з утульнага кафэ каля дома, і жадання зайграць на нейкіх іншых інструментах.
Таму мы перамяшалі гітары, клавішы і басы ды запісалі акустычную версію песні.
Песня, насамрэч, адна з нашых улюбёных, пранізлівых. Пра тое, як цяжка шукаць новыя шляхі і новыя мэты, калі аднойчы дасягнуў хоць якой вяршыні.
Мы стаялі на самай высокай вяршыне,
Зоркамі гралі.
Сонца з агню залатога бурштыну
Сустракалі за даляглядам.
На спіне мядзведзя палярнага,
Што спіць тысячу зім,
Чулі, як вецер клікаў каханую,
Імя якой пазабыў.
Я стану... Ты станеш...
Бачылі нараджэнне стагоддзя
За момант палёту ў нябыт
Стаялі на самай высокай вяршыне -
Тут мяне і пакінь.
Чаго мне жадаць ды шукаць?
Навошта спускацца назад?
Дзеля чаго мне варта жыць,
Калі салодка паміраць?
Я стану... Ты станеш...
Ахіні мяне снегам, пакінь.
Буду мроіць ды песціць ў памяці,
Як ішлі па вяршынях ялін
Ды прагна трымаліся за рукі.
Я стану... Ты станеш...
Камусьці шчасцем, камусьці роспачу,
Белаю птушкаюз чорнымі крыламі.
Выказваем сардэчную падзяку за цудоўную лакацыю і каву кафэ
А таксама за відэа і мантаж
46 views
1809
506
2 months ago 00:04:02 1
Вока Чарота - Я цябе пажадаў (live)
4 months ago 00:29:54 1
Нету места. Вока Чарота
11 months ago 01:09:13 1
Вока Чарота - “Дзяды ў горадзе Б“ (full concert)
1 year ago 00:05:09 1
Вока Чарота - Птушыны шлях (Studio live)
2 years ago 00:04:29 26
Вока Чарота - Лічым коз (Live)
2 years ago 00:05:14 51
Вока Чарота - Душа Зімы (Live)
2 years ago 00:04:26 43
Вока Чарота - Я стану (Acoustic version)
5 years ago 00:01:46 39
2019-11-29 г. Брест. Конкурс социальных проектов SocialWeekend. Новости на Буг-ТВ. #бугтв
6 years ago 00:05:13 27
Cad Goddeu - Птушыны шлях ()
6 years ago 00:03:17 25
Cad Goddeu - Верасовы бог ()
6 years ago 00:02:21 161
ROCK SMENA LIVE 2018: Cad Goddeu -Воўк (Lumen-Волк cover)
7 years ago 00:02:31 24
Cad Goddeu - Drumul Draculi (HIGH VOLTAGE, Берасце )
7 years ago 00:04:31 31
Cad Goddeu - Я цябе пажадаў (HIGH VOLTAGE, Берасце )
7 years ago 00:03:55 32
Cad Goddeu - Лічым коз (HIGH VOLTAGE, Берасце )
7 years ago 00:00:31 59
Игра спиннером на бас-гитаре (Cad Goddeu крутит спиннер)